- латашыць
- латашыць
незак., разм.
Рвать без разбору, с жадностью, опустошая.Тыя, у садку, ужо ўзлезлі на другую яблыню, з кіславатымі невялічкімі яблыкамі, якімі было густа абсыпана сучча, і латашылі іх там у кішані і пілоткі. Быкаў. А як цвілі там, і каля дому на ўзлесках, пахучыя, як мёд, чаромхі! Кастусь нават шкадаваў, калі іх бязлітасна латашылі маладыя людзі на букеты. Якімовіч. А яны са Сцяпанам пачалі латашыць арэхі. Даніленка.
Самабытнае слова: Слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі (у рускамоўным дачыненні). Менск: Беларуская Энцыклапедыя. Ірына Шкраба. 1994.